Вакцынацыя - асноўны і найбольш эфектыўны метад прафілактыкі. Дзякуючы вакцыне, захворванне альбо папярэджваецца яшчэ да яго пачатку, альбо працякае лёгка і без ускладненняў.
Сучасныя вакцыны супраць грыпу валодаюць высокімі паказчыкамі бяспекі і эфектыўнасці. Вакцыны штогод абнаўляюцца і ўтрымліваюць актуальныя штамы вірусаў грыпу, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Вакцынацыя зніжае рызыку заражэння на грып у 3-5 разоў. Важна вакцынаваць людзей з аслабленым імунітэтам, дзяцей ясельного і дашкольнага ўзросту, дзяцей і дарослых з хранічнымі захворваннямі і пажылых людзей.
Ва ўстанове аховы здароўя «Чэрвеньскага ЦРБ» ў гэтым годзе плануецца вакцынацыя прэпаратамі «Грыпол плюс» (Расія) і «Ваксігрып» (Францыя).
Ахоп насельніцтва, які прайшоў вакцынацыю ў колькасці 40% спрыяе стрымліванню інтэнсіўнасці распостранения захворвання і стварэнню калектыўнага імунітэту.
Сёння модна клапаціцца пра сваё здароўе, і кожны сучасны чалавек, які валодае iнфармацыяй яго захавання, вольны правільна ім распараджацца.
Прышчэпка ж супраць грыпу - адзіна правільны і даступны спосаб прадухіліць грып і яго ўскладненні, захаваць сваё здароўе.
Яўгена Малініна , памочнік урача-эпідэміёлага

