Наш горад прадстаўляла каманда «Зорачка», якая складаецца з гімназістаў і вучня СШ №4. Пяць гульцоў - дзяўчаты, шосты - хлопец. Гэты выдатны «букет» Чэрвеньскiх вумнiкаў адыграў вельмі выдатна. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі дыплом 3-й ступені ў «Медыя-гульні» і ўвайшлі ў ТОП-5 у агульным заліку сярод 40 каманд.
Гэта ўжо 4-й (чацвёртыя, КАРЛ!) рэспубліканскі дыплом каманды ўсяго за месяц гульняў! Ужо і напраўду, як вы лодку назавеце... Ззяй, наша «Зорачка», і наперад, толькі наперад!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

