Гэта цалкам справядліва: магазін сустракае вялікай разнастайнасцю тавараў і добрым абслугоўваннем. Тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы: загадчык - Ірына Неўмяржыцкая, спецыяліст па гандлі з вышэйшай адукацыяй і 25-гадовым стажам працы, прадаўцы з 15-гадовым стажам Юлія Бандаровіч і Алена Караткова, 3 гады працуе Карына Падмазка.
У краме сочаць за своечасовым паступленнем тавараў, выкананнем умоў іх захоўвання, тэрмінаў прыдатнасці. Заўсёды раскажуць пра ўсю прадукцыі, якая прадаецца ў гэтай гандлёвай кропцы.
Размяшчэнне крамы ў самым цэнтры горада, уважлівыя і добразычлівыя прадаўцы - усё гэта спрыяе і добраму таваразвароту. Людзі, праходзячы міма, і нават не плануючы нешта купіць, усё роўна нешта набываюць.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара. На здымку: Ірына Неўмяржыцкая і Юлія Бандаровіч

