Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Верасень 2019

Дзякуй за свята: у Глядзенскай школе прайшоў Дзень пажылых людзей

Як прыемна, калі цябе памятаюць, запрашаюць на святы, нягледзячы на ваш шаноўны ўзрост. Як радасна, што ты камусці цікавы. Мы, пажылыя людзі з вёсак Горкі, Горкаўская Слабада, Бярозаўка, Рэчкі і іншых Лядзенскага сельсавета не застаемся без увагі.

Калектыў Лядзенской школы на чале з дырэктарам Ірынай Мікалаеўнай Змачынскай, вучні школы і тэхнічны персанал падрыхтавалі для нас сапраўднае свята.

На школьным аўтобусе нас прывезлі ў школу. Тут павіншавалі з Днём пажылых людзей, уручылі сувеніры. Быў і канцэрт, і песні, якія мы спявалі ўсе разам. І, вядома ж, салодкі стол з чаяваннем. Атмасфера свята была сапраўды хатняй! Мы адчувалі сябе камфортна і ўтульна. Дзякуй усім за свята!

Таццяна ТУМУС, жыхарка в.Горкаўская Слабада. На фота: фінал свята

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць