Гандляваць сваёй прадукцыяй з'ехаліся некаторыя чэрвеньскія прадпрыемствы і прыватныя прадпрымальнікі. Камбінат бытавога абслугоўвання прапаноўваў пасцельную бялізну, коўдры і падушкі, верхнюю вопратку і ніжнюю бялізну. Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка - сваю прадукцыю: коўдры, падушкі і валёнкі. Коўдры шерстяные авечыя двухспальныя прапаноўвалі па 80-85 рублёў, паўтарачныя - па 75 рублёў. Еўракоўдры: двухспальныя - за 100 рублёў, паўтарачныя - за 75. Падушкі - за 30-35 рублёў, падушкі з сінцепонам - па 20 рублёў. Валёнкі розных памераў ад 30 да 50 рублёў пара.
Свае вырабы прапаноўвала і хутарскіх сярэдняя школа.
Карысталася попытам рыба і рыбная прадукцыя рыбгаса «Волма». За ёй з'явілася чарга.
Бульба можна было набыць у прадаўцоў з эксперыментальнай базы «Натальеўск». Яе прадавалі па 40 капеек за кілаграм.
Гароднінай гандлявалі нашы заезджыя прадаўцы са Століна і Альшан. Бульбачка, морква і буракі каштавалi 60 капеек за кілаграм, лук - 80, часнык - 5 рублёў, перац салодкі -1,20 руб., яблыкі - 1,5 - 2 рублі, фасоля - 5 рублёў.
Прапаноўваліся таксама саджанцы пладовых дрэў розных гатункаў: груша і чарэшня - па 15 рублёў, яблыня - 10. У продажы былі і саджанцы дэкаратыўных дрэў і хмызнякоў.
Кантроль за якасцю прадаванай агародніннай і садовай прадукцыі ажыццяўлялі спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

