Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Верасень 2019

Жыві, крыніца: чэрвенская моладзь аднаўляе святыні

У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» прынялі ўдзел двое прадстаўнікоў Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя.

Майстар вытворчага навучання ліцэя Яўген ЁТКА і ​​студэнт-практыкант індустрыяльна-педагагічнага каледжа Яўген Пікулік прадстаўлялі Чэрвень на цікавым маладзёжным мерапрыемстве, якое праходзіла пад эгідай БРСМ. Яно пачалося з сустрэчы моладзі з прадстаўнікамі асноўных рэлігійныя канфесій Беларусі. Актывістаў ўзнагародзілі падзякамі ад Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ і ад каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.

Затым удзельнікі акцыі працавалі над стварэннем арт-аб'екта на тэрыторыі храма-помніка ў гонар усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. Дарэчы, гэта той самы храм, у які вясной будучага года перададуць капсулы з зямлёй, сабранай у нашым раёне і па ўсёй краіне з брацкіх магіл загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.

У другой палове дня адбыўся веламарафон «3Д: Дарогамі Добрых Спраў». Маршрут пралягаў ад Храма памяці ўсіх Святых на вуліцы Каліноўскага праз комплекс «Дом міласэрнасці» на вуліцы Скарыны, дзе таксама адбылася невялікая працоўная акцыя.

Затым веласіпедысты пабывалі на мемарыяльным комплексе «Курапаты» ў Мінскім раёне, дзе ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых тут грамадзянах Беларусі, наведалі Храм Узнясення Хрыстова на вуліцы Гамарніка і вярнуліся ў кропку старту.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Яўгена Пікулік

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць