Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Верасень 2019

Чэрвеньскі раён - у ліку лепшых рэгіёнаў краіны для вядзення бізнесу

27 верасня ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі – 2019».

У гэтым годзе лепшыя рэгіёны для бізнесу вызначалі па 10 асноўных намінацыях і двум дадатковым. У склад журы ўвайшлі вядучыя эканамісты, прадстаўнікі дзяржорганаў і бізнес-асацыяцый. У прыватнасці, суддзі ацэньвалі колькасць дзеючых суб'ектаў гаспадарання, аб'ём падаткаў, якія збіраюцца ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, удзельная вага створаных новых працоўных месцаў.

Лепшымі раёнамі для бізнесу з колькасцю насельніцтва менш за 50 тысяч чалавек былі названыя Брэсцкі, Брагінскі, Пастаўскі, Шчучынскі, Чэрвеньскі і Гарэцкі.

Конкурс праводзіцца з 2008 года. Яго арганізатарам традыцыйна выступае Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

На працягу 12 гадоў асноўныя задачы конкурсу застаюцца нязменнымі - пашырэнне дыялогу бізнесу і ўлады, павышэнне актыўнасці рэгіянальных бізнес-асацыяцый, фарміраванне станоўчага іміджу рэгіёнаў-пераможцаў, вызначэнне праблем суб'ектаў гаспадарання малога, сярэдняга і буйнога бізнесу, узроўню развіцця прадпрымальніцкай інфраструктуры.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць