- Пры падрыхтоўцы народнагаспадарчага комплексу да працы ў асенне-зімовы перыяд неаднаразова праводзіліся рабочыя нарады, і на сённяшні дзень неабходна падвесці вынік праведзенай работы, - адзначыў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў, адкрываючы пасяджэнне.
Усяго ў Чэрвеньскім раёне маецца 70 цеплакрыніц. Большасць з іх (45) працуюць на мясцовых відах паліва.
- Для гарантаванага забеспячэння цяплом спажыўцоў раёна на ўсіх кацельнях ствараюцца планавыя запасы рэзервовага паліва, - падкрэсліў Аляксандр Раманчык. - Выконваецца максімальна магчымы комплекс мерапрыемстваў, які забяспечвае ўстойлівую працу сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва ў ацяпляльны перыяд.
У Чэрвеньскім раёне каардынуе правядзенне падрыхтоўчых і рамонтных работ, стварэнне неабходных запасаў паліва для эксплуатацыі аб'ектаў у асенне-зімовы перыяд спецыяльная камісія, створаная рашэннем райвыканкама. Яе ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Гадун.
Даведачна. Па стане на 23 верасня філіял ГП «Мінаблпаліва» паставіў насельніцтву і арганізацыям 5422 метра кубічнага дроў і 2696 тон брыкету, Чэрвеньскі лясгас - 29, 9 тысяч метраў кубічных драўнянага паліва. На аб'ектах цеплавой гаспадаркі УП «Чэрвеньская ЖКГ» да ацяпляльнага сезона створана 15,2 тыс. пл. куб. метраў запасаў паліва (дроў і драўнянай дранкі).
Па выніках пасяджэння кіраўнікам арганізацыям былі дадзены даручэнні, накіраваныя на ўстойлівае цепла-і энергазабеспячэнне спажыўцоў у асенне-зімовы перыяд.

