Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Верасень 2019

Адзін пакінуў «чацвёрку»: супрацоўнік чэрвеньскага аддзялення «Беларусбанк» распавёў аб банках-партнёрах і камісіі ў банкаматах

У многіх грамадзян пры карыстанні банкаматамі часта ўзнікае пытанне: ці здымаюцца грошы з карткі, калі яна аднаго банка, а банкамат — іншага? І хоць на гэты конт ёсць інфармацыя ў розных крыніцах, у тым ліку і ў Інтэрнэце, практыка паказвае, што далёка не ўсе ўпэўнена здымаюць гатоўку і глядзяць рэшту, не баючыся страціць нейкую, хай мізэрную, але ўсё-ткі сваю крэўную, суму. Унесці канчатковую яснасць у гэтую тэму раёне дапаможа галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБП 627 «Беларусбанк» Святлана Корань.

Да нядаўняга часу існавала чатырохбаковае пагадненне, па якім «БПС-банк», «Белаграпрамбанк», «Беларусбанк» і «Белінвестбанк» не здымалі камісію з картак адзін аднаго ў сваіх банкаматах. Гэта значыць карткай любога з чатырох банкаў-партнёраў можна было спакойна карыстацца ў любым банкамаце гэтых самых чатырох банкаў.

Паслязаўтра, першага кастрычніка, сітуацыя трохі зменіцца. З «чацвёркі» выйдзе адзін удзельнік, «Белінвестбанк».

Вось што распавяла Святлана КОРАНЬ:

- З першага кастрычніка зняць наяўныя па картках «АСБ Беларусбанк» без камісіі можна ў сетцы банка і ў банкаматах банкаў-партнёраў «БПС-Сбербанк» і «Белаграпрамбанк».

За зняцце наяўных грашовых сродкаў па картках «Беларусбанку» ў банкаматах «Белінвестбанк» будзе брацца ўзнагароду ў памеры, устаноўленым па аперацыях у сетцы іншых банкаў Рэспублікі Беларусь - два з паловай адсотка ад сумы.

Такім чынам, банкаў-партнёраў стала на аднаго менш. Памятаеце пра гэта, калі эканоміце свае грошы! Тым больш, што банкаматы «Белінвестбанка» падобныя па колеры і афармленні на «беларусбанкаўскія». Глядзіце не пераблытайце, інакш плакалі два з паловай працэнты.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтар

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць