Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Кастрычнік 2019

Чарвінская назіральная камісія да пачатку ацяпляльнага сезона прайшла з рэйдамі па прыватных домаўладаннях

У мэтах папярэджання ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у Чэрвеньскім раёне сфарміравана 9 назіральных камісій (у кожным сельскім выканаўчым камітэце і горадзе Чэрвені).

У раёне таксама дзейнічае рабочая камісія для каардынацыі дзейнасці назіральных камісій па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.

Паводле інфармацыі сакратара камісіі Вікторыі Лепеш, у 2019 годзе адбылося 13 пасяджэнняў, у ходзе якіх праведзены аналіз эфектыўнасці работы назіральных камісій, дзе дэталёва разбіраюцца выпадкі адбыўшыхся пажараў, устанаўліваюцца прычыны іх узнікнення і распрацоўваецца комплекс мер па недапушчэнні новых узгаранняў.

За 9 месяцаў 2019 года з дапамогай членаў назіральных камісій абследавана 109% (з улікам домаўладанняў, абследаваных паўторна) ад агульнай колькасці домаўладанняў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна.

У склад назіральных камісій уваходзяць работнікі адміністрацыі, органаў адукацыі, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, унутраных спраў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергагазаінспекцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікоў грамадскасці і працоўных калектываў арганізацый.

Члены камісій пры наведванні домаўладання грамадзян праводзяць растлумачальную працу па бяспецы жыццядзейнасці, ўручаюць жыхарам наглядна-выяўленчую прадукцыю, паказваюць на парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, наяўнасць якіх можа прывесці да ўзнікнення пажару, псуце асабістай маёмасці і, што самае страшнае, гібелі людзей, нанясення непапраўнай шкоды iх здароўю.

Асаблівая ўвага ў забеспячэнні бяспечных умоў пражывання надаецца сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетным сем'ям, адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам і іншым грамадзянам, у якіх найбольшая рызыка ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Жыхарам раёна трэба адказна ставіцца да рэкамендацый, якія выдаюць члены назіральных камісій і прымаць меры па выкананні заўваг. Тыя сродкі і сілы, якія неабходна выдаткаваць на рамонт печы, электраправодкі, ўстаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў несувымерныя з стратамі, якія прыносяць пажары.

Мы часта думаем, што бяда абміне нас бокам, і грэбуем нават самымі простымі правіламі пажарнай бяспекі, бо толькі з пачатку 2019 года ў Чэрвеньскім раёне адбыўся 31 пажар, у выніку якіх загінула 3 чалавекі. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў, па-ранейшаму, служаць: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Варта задумацца пра бяспеку не толькі ўласных умоў пражывання, але і сваіх родных і блізкіх, якія ў сілу розных прычын не могуць самастойна паклапаціцца пра сябе. На жаль, на практыцы часта сустракаюцца выпадкі, калі бацькі, выгадаваўшы дзяцей, застаюцца адны ў дамах, пажарны стан якіх патрабуе ўвагі, і замест дзяцей да іх прыходзяць работнікі сацыяльных службаў.

Толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых службаў, ведамстваў раёна і саміх грамадзян, можна мінімізаваць рызыкі ўзнікнення пажараў і забяспечыць бяспечныя ўмовы пражывання дарослых і дзяцей!

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць