Валанцёрскую групу «Рука дапамогі» Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадстаўляў ансамбль «Ігуменскі настрой», кіраўнік Дзяніс Галавенчык.
Напярэдадні фестывалю на конкурс «Святло міласэрнасці» аддзяленнем забеспячэння знаходжання для пажылых людзей быў прадстаўлены матэрыял аб сумеснай працы вышэйназванага аддзялення, аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў з Беларускай праваслаўнай царквой.
Па выніках гэтага конкурсу спецыяліст па сацыяльнай рабоце Чэрвеньскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзяніс Галавенчык прызнаны лепшым валанцёрам. Яму ўручаны Дыплом фіналіста конкурсу «Святло міласэрнасці».
Матэрыял аб добраахвотніцкай дзейнасці Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыме ўдзел у рэспубліканскім конкурсе валанцёрскіх ініцыятыў.
Таццяна Марцьянава. Фота Аксаны Бурлуцкай

