Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Кастрычнік 2019

Аб Пакрове Прасвятой Багародзіцы распавёў школьнікам настаяцель храма ў Чэрвені Аляксандр Лазоўскі

У рамках супрацоўніцтва з агульнаадукацыйнымі ўстановамі горада Чэрвеня настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г.Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі наведаў дзяржаўную навучальную ўстанову СШ№3, клас выкладчыка Людмілы Уладзіміраўны Кацько.

Ён распавёў навучэнцам восьмага класа аб адным з Вялікіх недвунадесятых святаў - Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Яшчэ святар прынёс іконы Божай Маці, з якімі дзеткі мала знаёмыя: «Дзяржаўная», «Дастойна ёсць», «Неапалімая Купіна», «Усецарыца», «Спагнанне загінулых».

На папярэдніх занятках, якія правёў айцец Аляксандр, хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй такіх святаў, як Навалецце, Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы, Узвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.

Наталля Лазоўская, рэгент храма Мікалая Цудатворца ў Чэрвені

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць