З 4 па 6 кастрычніка ў форуме возьмуць удзел і прадстаўнікі Чэрвеньшчыны. Ён праходзіць кожныя два гады ў абласных гарадах рэспублікі.
Як паведаміла старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч: «На яго збіраюцца ўсе музеі рэспублікі і прыязджаюць госці. На мінулых форумах былі прадстаўнікі Расіі, Прыбалтыкі, Украіны. Работнікі музеяў прадстаўляюць свае дасягненні за апошнія два гады.
Мы вязем на форум аповед пра нашу новую экспазіцыю «Кампазітар Станіслаў Манюшка - дзеяч беларускай музычнай культуры». Гэта як раз тое, над чым мы працавалі ў апошні час. Форум павінен канцэнтраваць усе важнейшыя апошнія дасягненні музейнай дзейнасці. У нас падрыхтаваны і дэманстрацыйны матэрыял, і банеры. Акрамя таго, мы збіраемся там прадставіць і музычныя творы як інструментальныя, так і вакальныя ў выкананні дырэктара Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Галіны Прышывалка. Усе ўдзельнікі форуму будуць размяшчацца ў секцыях. У нас будзе самая вялікая - 12 кв. м, нам пададуць такую, таму што ў нас ёсць што паказаць: і ў плане інфармацыі, і ў плане музычнага суправаджэння».
Запісала Таццяна Марцьянава

