Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Кастрычнік 2019

Бадзёры Знак: супрацоўнікі Чэрвеньскага аддзела Дэпартамента аховы наведалі пажылога калегу

У Дзень пажылых людзей супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы наведалі ветэрана органаў унутраных спраў Уладзіміра Мікалаевіча ЗНАКА. Ён шмат гадоў прапрацаваў малодшым інспектарам вартавой і ваенізаванай аховы і выйшаў на пенсію ў званні старшага прапаршчыка міліцыі.

Зараз Уладзімір Мікалаевіч - на заслужаным адпачынку. Даглядае за гародам, будуе лазню. Ён жыццелюбны і бадзёры чалавек. Яго не забываюць калегі. Запрашаюць у Дэпартамент аховы на святы - Дзень службы аховы, Дзень міліцыі, вылучаюць грашовую дапамогу.

У Дзень пажылых да Уладзіміра Мікалаевіча наведаліся камандзір узвода міліцыі, старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Ліневіч, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання, старшына міліцыі Максім Андросаў, міліцыянер, малодшы сяржант Уладзіслаў Верын, старшы інспектар па РС Іна Швабская.

Нейкая асаблівая дапамога ў гаспадарцы была не патрэбна: былы супрацоўнік аховы выдатна сам спраўляецца з усімі справамі, у яго ў ідэальным парадку падворак, агарод, дом. Але прыемна сама ўвага, тое, што калегі не забываюць, наведваюць, цікавяцца справамі пенсіянера.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Іны Швабскай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць