Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Кастрычнік 2019

У Чэрвеньскім раёне могуць пабудаваць асятровую гаспадарку замкнёнага цыклу

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сення»  генеральны дырэктар ГА «Белводгас» Віктар Аскерка.

- Ёсць у нас прапановы будаваць вытворчасць на 600 ці тысячу тон асятра, - сказаў ён. - Але мы павінны загадзя ведаць, хто яго ў нас купіць, вызначыць ёмістасць рынка. Думаю, да пачатку наступнага года вызначымся, і хутчэй за ўсё ў рыбгасе «Волма» будзе пачата будаўніцтва асятровай гаспадаркі замкнёнага цыклу. Чаму «Волма»? Тут ужо сёння ёсць кадры, рыбаводы з вялікім патэнцыялам, інкубацыйны цэх і маткавы статак, адпадае пытанне закупкі маляўкі...

Па словах Віктара Аскеркі, асятровыя - рэліктавыя і старажытныя віды рыб, якія ўяўляюць цікавасць як для біялагічнай разнастайнасці краіны, так і як крыніца далікатэснай прадукцыі з вялікім экспартным патэнцыялам і перспектывамі. Развіццё асётраводства вызначана ў рамках рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта ад 4 сакавiка 2019 года № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».

Ігар Адамовіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць