Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

03 Кастрычнік 2019

Назіральнікі ад СНД манітораць фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій

Прадстаўнікі місіі назіральнікаў ад СНД праманітораць фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій ва ўсіх рэгіёнах краіны. Пра гэта сёння ў час наведвання Гродзенскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання паведаміў журналістам кіраўнік штаба місіі Віктар Гумінскі, перадае БелаПАН БЕЛТА.

Цяпер завяршаецца фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій. У Гродзенскай вобласці іх будзе 669, на працягу бліжэйшых дзён пройдуць арганізацыйныя пасяджэння, будуць абраныя старшыні камісій, іх намеснікі, сакратары камісій. Пачнецца ўладкаванне участкаў для галасавання.

«Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі выехалі ва ўсе рэгіёны краіны для маніторынгу фармавання ўчастковых выбарчых камісій, а таксама для азнаямлення з ходам выбарчай кампаніі», - адзначыў Віктар Гумінскі. У планах назіральнікаў наведаць акруговыя камісіі ў абласным цэнтры, у шэрагу раёнаў вобласці.

Місія назіральнікаў ад СНД пачала працаваць з 4 верасня. У ходзе першага этапу выбарчай кампаніі назіральнікі прысутнічалі пры фарміраванні Мінскай гарадской і абласной выбарчых камісій, а таксама 37 акруговых выбарчых камісій у Мінску і Мінскай вобласці, азнаёміліся з ходам кампаніі ў рэгіёнах.

Віктар Гумінскі адзначыў, што фарміраванне місіі назіральнікаў ад СНД працягваецца. Мяркуецца, што ў яе склад увойдуць каля 400 назіральнікаў (каля 50 з іх будуць доўгатэрміновымі), якія прадстаўляюць дзяржавы СНД, Міжпарламенцкую асамблею краін Садружнасці, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчы камітэт СНД.

Плануецца, што выніковую заяву па выніках выбараў місія зробіць 18 лістапада. «Дзейнасць назіральнікаў ад СНД будуецца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшання ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы. Ацэнкі місіі грунтуюцца выключна на падставе ўласнага назірання, а таксама афіцыйнай інфармацыі, фактычнага матэрыялу, прадастаўленага выбарчымі камісіямі», - падкрэсліў Віктар Гумінскі.

У Гродзенскай вобласці ў 13 акруговых выбарчых камісіях зарэгістравана 44 ініцыятыўныя групы. На 2 кастрычніка ў акруговыя выбарчыя камісіі пададзена 11 камплектаў дакументаў.

БЕЛТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць