Добраўпарадкаванне роднага краю і навядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай не толькі органаў дзяржаўнага кіравання, але і ўсяго насельніцтва.
Кожнаму неабходна памятаць пра тое, што ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі па тэрыторыі населеных пунктаў забараняецца:
- размяшчаць цвёрдыя адходы ў неўстаноўленых месцах (у тым ліку і раслінныя адходы ўздоўж аўтадарог);
- зліваць (скідаць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб'екты;
- складаваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыях, прылеглых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай часткі вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.
У Правілах па добраўпарадкаванні і ўтрыманні населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 28.11.2012г.№1087, прадугледжана:
- санітарная ачыстка і ўборка тэрыторый;
- збор і выдаленне цвёрдых бытавых адходаў;
- своечасовае скошванне пустазелля;
- падтрыманне ў належным стане зямельнага ўчастка, агароджы зямельнага ўчастка.
За парушэнне дадзеных Правілаў згодна з артыкулам 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях накладаецца штраф у памеры да 25 базавых велічынь.
Будзьце гаспадарамі на сваёй роднай зямлі!

