У сувязі з гэтым хочам нагадаць чытачам: згодна з п.17 Правілаў дарожнага руху, пешаход абавязаны:
п.п.17.1. рухацца па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці - па абочыне. Пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам. За парушэнне п.п.17.1 і п.17 ПДР прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць (ст.18.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях):
папярэджанне або штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.
Галіна Гамеза

