Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

03 Кастрычнік 2019

Чэрвеньскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: навядзём парадак разам

З 01.10.2019 г па 31.10.2019 г. у Чэрвеньскім раёне праводзіцца месячнік па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Паважаныя жыхары г.Чэрвень і Чэрвеньскага раёна! Добраўпарадкаванне роднага краю і навядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай не толькі органаў дзяржаўнага кіравання, але і ўсяго насельніцтва.

Кожнаму неабходна памятаць пра тое, што ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі па тэрыторыі населеных пунктаў забараняецца:

- размяшчаць цвёрдыя адходы ў неўстаноўленых месцах (у тым ліку і раслінныя адходы ўздоўж аўтадарог);

- зліваць (скідаць) вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб'екты;

- складаваць і захоўваць больш за 72 гадзіны на тэрыторыях, прылеглых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай часткі вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.

У Правілах па добраўпарадкаванні і ўтрыманні населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 28.11.2012г.№1087, прадугледжана:

- санітарная ачыстка і ўборка тэрыторый;

- збор і выдаленне цвёрдых бытавых адходаў;

- своечасовае скошванне пустазелля;

- падтрыманне ў належным стане зямельнага ўчастка, агароджы зямельнага ўчастка.

За парушэнне дадзеных Правілаў згодна з артыкулам 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях накладаецца штраф у памеры да 25 базавых велічынь.

Будзьце гаспадарамі на сваёй роднай зямлі!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць