Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Кастрычнік 2019

Другі раз - лепшыя: Чэрвеньскі раён перамог у рэспубліканскім конкурсе

Як паведамляў ужо «Раённы веснік», Чэрвеньскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі – 2019».

Падрабязнасці распавяла ў гутарцы з нашым карэспандэнтам галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Чэрвеньскага райвыканкама Любоў Булойчык:

- Гэта ў нас ужо другая такая ўзнагарода. Першую атрымалі ў 2016 годзе.

На сённяшні дзень прадпрымальніцкай дзейнасцю ў раёне займаюцца больш за тысячу суб'ектаў гаспадарання. Амаль трэць з іх працуюць у аптовым і рознічным гандлі.

За мінулы год удзельная вага падатковых плацяжоў прадстаўнікоў прыватнага бізнесу ў кансалідаваны бюджэт раёна склала больш за 86 адсоткаў, а ўдзельная вага ў тавараабароце - больш за 70. Таксама прадпрымальнікі ўносяць вялікі ўклад у паказчыкі знешнеэканамічнай дзейнасці раёна. Іх доля ў раённым аб'ёме экспарту дасягнула ў мінулым годзе 98 працэнтаў.

Акрамя таго, прыватны бізнес забяспечвае фарміраванне канкурэнтнага асяроддзя, спрыяе скарачэнню беспрацоўя, увядзенні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.

Ігар Адамовіч. Фота Святланы Курэйчык (МЛЫН.BY)

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць