Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Кастрычнік 2019

Паважаныя работнікі сферы адукацыі раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам - Міжнародным Днём настаўніка.

Сярод прафесійных святаў няма больш значнага свята, бо няма больш паважанай прафесіі, чым прафесія настаўніка, выхавацеля, педагога.

Ва ўсе часы вы з'яўляецеся праўдзівымі носьбітамі маральнасці, культуры, адданасці сваёй справе.

Поспехі вашых вучняў - гэта яшчэ адзін ўклад у развіццё нашага рэгіёну. У нас падрастае выдатнае пакаленне - актыўнае, творчае, якое ўмее пераадольваць любыя цяжкасці, ўвасабляць сваю мару ў рэальнасць. Нашы школьнікі ўдзельнічаюць і перамагаюць у рэспубліканскіх і абласных конкурсах, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, добраўпарадкаванні роднай Чэрвеньшчыны.

Дзякуй вам за вашу высакародную працу! Шчыра дзякуем усім, хто прысвяціў сябе выхаванню культурных, адукаваных грамадзян нашай рэспублікі, людзей з шырокім кругаглядам, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія ўмеюць прымаць самастойныя рашэнні.

Віншуем вас са святам і жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у працы, дабрабыту ў сем'ях, мірнага неба над галавой і ўдзячных вучняў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць