Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Кастрычнік 2019

Дзе чэмпіёны робяць першыя крокі: чэрвеньскую спартшколу зняў тэлеканал СТВ

Вольная барацьба, лёгкая атлетыка, футбол і плаванне - Чэрвеньшчына не першае дзесяцігоддзе рыхтуе годныя кадры ў многіх відах спорту. Пасля адкрыцця чатыры гады таму новага спарткомплексу справы з новай сілай пайшлі «ў гару» — пра гэта распавялі журналісты ў тэлерэпартажы на канале СТВ.

У інтэрв'ю тэлеканалу дырэктар СДЮШАР Ігар ФIЛIЧОНАК адзначыў, што з 1991 па цяперашні год спартыўная школа падрыхтавала 54 майстры спорту. «Сёння ў школе займаецца 248 чалавек, - сказаў дырэктар. - Калі скончыцца набор самых маленькіх у групы пачатковай падрыхтоўкі, у нас будзе каля 380-ці выхаванцаў».

Візітоўка Чэрвенскай спартшколы - вольная барацьба. Гэты від спорту культывуецца ў нашым горадзе ўжо 25 гадоў. Майстроў барацьбітаўскага дывана пачаў рыхтаваць заслужаны майстар спорту Лазар ЛЕЙКiН. Цяпер справу славутага трэнера працягваюць Юрый ЛЕЙКIН і Дзяніс БУБЕНЬКА. Сярод іх вучняў ёсць удзельнікі нядаўняга чэмпіянату Еўропы. За апошнія два гады ў вышэйшы эшалён падрыхтоўкі спартсменаў патрапілі дзесяць хлопцаў і дзяўчат. Каманда барцоў-вольнікаў СДЮШАР займае першае месца сярод школ алімпійскага рэзерву і трэцяе ў нацыянальным першынстве - 2019.

Узялі інтэрв'ю і ў юнага змагара, Ягора Бубенькі. Цалкам не саромеючыся камеры, ён сказаў выдатныя словы: «Гэта нават не від спорту - гэта жыццё! Яна ў душы, у сэрцы. Я хачу дасягнуць найвышэйшага выніку - стаць алімпійскім чэмпіёнам у вольнай барацьбе!»

Распавялі ў тэлерэпартажы аб знакамітых Чэрвеньскiх лёгкаатлетках сёстрах Ілоне і Святлане Усовіч. За іх шматлікімі перамогамі на міжнародных арэнах стаiць і праца іх першага трэнера, Святланы КУР'ЯНЧЫК. Сёння яна рыхтуе новае пакаленне Чэрвеньскiх лёгкаатлетаў. Шэсць яе выхаванцаў малодшага ўзросту ўваходзяць у зборную вобласці. Трэнер адзначыла, што стаўленне дзяцей да спорту часта фармуе сям'я: «У многіх нашых выхаванцаў бацькі займаліся спортам і добра да яго ставяцца. Такія дзеці паказваюць лепшыя вынікі і большага дамагаюцца».

Ёсць чым ганарыцца футбольнай секцыі. Адным з трэнераў брэсцкага «Дынама» цяпер працуе Андрэй Лаўрык, у бытнасць дзеючага гульца мінскага «Дынама», маскоўскага «Лакаматыва» і пермскага «Амкара» які насіў мянушку «жалезны абаронца». А сёння не толькі юныя чэрвеньскія футбалісты, але і футбалісткі імкліва ідуць да новых вяршыняў.

Тэлежурналісты распавялі, што Чэрвеньская спартыўная школа не шкадуе грошай на развіццё сваіх выхаванцаў, юныя спартсмены добра экіпіяваныя і займаюцца на сучасным абсталяванні, а ў адпаведнасці з укладзенымі выдаткамі атрымліваюцца добрыя вынікі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць