Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Кастрычнік 2019

Ірына Кучынская, загадчык Чэрвеньскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці: «Наша правіла - ісці наперад, трымаць марку ўстановы»

У Ірыны Генадзьеўны вялікі вопыт працы кіраўніком дзіцячай ўстановы. Рашэнне стаць выхавальнікам было абдуманым. Пасля заканчэння дзевяці класаў сярэдняй школы №1 (Цяпер Гімназія №1 ім.В. А. Караля) паступіла ў педагагічны каледж у Барысаве.

Пасля заканчэння па размеркаванні прыехала на працу ў Любiшынскi дзіцячы сад. Там і праходзіла яе станаўленне як выхавацеля. Адчувала, што ведаў не хапае. Паступіла ў Мінскі педагагічны універсітэт iм.М.Танка. Вучылася з задавальненнем, хоць у гэты час у яе была трохмесячная дачка. Дапамагалі родныя: у першую чаргу - муж і сёстры. Пасля вучобы стала працаваць загадчыцай у гэтым садку: 13 гадоў прапрацавала на гэтай пасадзе. Затым была загадчыцай трэцім дзіцячым садам у Чэрвені. Цэнтрам развіцця дзіцяці Ірына Генадзьеўна кіруе другі год.

- Каб трымаць марку цэнтра, статус установы, увесь час мы знаходзімся ў пошуку новых ідэй, новых метадаў выхавання, навучання, - распавядае Ірына Генадзьеўна, - мы прышчапляе нашым выхаванцам любоў да сваёй малой Радзімы, сваёй зямлі, роднай мовы. Праз гульнявую дзейнасць дзеці пазнаюць свет. У нас працуе 12 спецыялістаў. Кожны з іх імкнецца на сваім месцы ўносіць нешта новае. Наша правіла - ісці наперад, улічваючы ўсе сучасныя падыходы да выхавання дзяцей. Вялікая работа праводзіцца з бацькамі. Яны - удзельнікі ўсіх святочных мерапрыемстваў і памочнікі ў іх падрыхтоўцы. Такая сумесная праца дае добры вынік: сем'і становяцца дружнымі, прасочваецца пераемнасць пакаленняў.

Але галоўнае ў выхаванні, на думку кіраўніка дзіцячай установы, любіць работу, любіць дзяцей, быць сумленнымі з імі і дапамагаць ім раскрыцца.

Любіць Ірына Генадзьеўна ў вольны час мець зносіны з сёстрамі, іх у яе - тры. Яны часта збіраюцца разам, дапамагаюць адзін аднаму, праводзяць разам сямейныя ўрачыстасці. Раней захаплялася чытаннем, вязаннем. Зараз на гэта часу амаль не застаецца...

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць