Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Кастрычнік 2019

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага РВК распавядае аб новай праграме сямейнага капіталу

Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Чэрвеньскага райвыканкама, з 1 студзеня 2020 года ўводзяцца змены ў праграму сямейнага капіталу.

Прэзідэнт падоўжыў праграму сямейнага капіталу яшчэ на пяць гадоў. У новай праграме ёсць змены. Павялічваюцца выплаты шматдзетным бацькам пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга і наступных дзяцей.

З 1 студзеня 2020 года сямейны капітал будзе налічацца ў беларускіх рублях. Зараз, на дэпазітны рахунак сям'я атрымае 22,5 тысячы рублёў (амаль 11 тысяч ддолараў). Раней было крыху менш - 10 тысяч долараў. Устаноўленая базавая сума будзе кожны год індэксавацца з улікам росту спажывецкіх коштаў. Тое ж самае і з сумай, ужо залічанай на дэпазіт: за перыяд размяшчэння ў банку прадугледжаны працэнт. За 18 гадоў захоўвання на дэпазіце сямейны капітал можа вырасці на 3 тысячы долараў. Сума сямейнага капіталу будзе налічацца ў памеры, дзеючым на дату нараджэння дзіцяці (у выпадку ўсынаўлення - на дату ўсынаўлення). Права на такія выплаты мае кожная сям'я, у якой з'явіўся трэці малы (у тым ліку і наступныя дзеці, ўсыноўленае дзіця), але атрымаць сямейны капітал можна толькі адзін раз. Калі бацькі ўжо скарысталіся такой магчымасцю па праграме мінулых гадоў, у 2015-2019 гадах, то ў тэрмін дзеяння новага ўказа выплата ўжо не належыць.

Новая праграма дазваляе скарыстацца сямейным капіталам датэрмінова.

Бацькi маюць права распарадзіцца грашовымі сродкамі, ня чакаючы 18-гадовага тэрміну. Раней выкарыстоўваць гэтыя сродкі (часткова альбо цалкам) датэрмінова можна было толькі на аплату медыцынскіх паслуг, то зараз спіс пашырыўся. Гаворка ідзе пра такія выпадкі:

  • на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і (будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах);
  • на навучанне ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ;
  • на аплату медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічных.

Дарэчы, такое ж права на датэрміновае выкарыстанне сродкаў маюць і тыя сем'і, якім сямейны капітал быў прызначаны па праграме мінулых гадоў.

За прызначэннем сямейнага капіталу трэба звярнуцца ў мясцовыя выканаўчыя органы ўлады (зараз не толькі па месцы жыхарства, але і па месцы фактычнага пражывання, а за распараджэннем - або па месцы прызначэння, або па месцы жыхарства/знаходжання). Падаць неабходныя дакументы трэба на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння дзіцяці.

На дадзены момант пакет дакументаў для прызначэння мацярынскага капіталу выглядае так:

  • заява;
  • пашпарт грамадзяніна, які мае права на прызначэнне сямейнага капіталу;
  • пасведчанне аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей, якія ўлічваюцца ў складзе сям'і;
  • для поўных сем'яў: пасведчанне аб шлюбе і дакумент, які сведчыць асобу жонкi;
  • для няпоўных сем'яў: пасведчанне аб смерці мужа, дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і (копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу, пасведчанне аб скасаванні шлюбу, пашпарт, у якім няма адзнакі аб рэгістрацыі шлюбу);
  • для усынавіцеляў: копія рашэння суда аб усынаўленнi дзiцяцi.

Калі дзіцяці, пры нараджэнні якога сям'я атрымала выплаты, споўніцца 18 гадоў, сродкі можна выкарыстоўваць:

  • на паляпшэнне жыллёвых умоў;
  • на адукацыю;
  • на атрыманне медыцынскай дапамогі;
  • на дадатковую пенсію маці (у поўнай сям'і), аднаго з бацькоў (у няпоўнай), ўсынавіцеля.

Увесь сямейны капітал і назапашаныя за гады размяшчэння ў банку працэнты перайсці па спадчыне не могуць, а падаходным падаткам не абкладаюцца.

Калі ў працягу трох гадоў (пасля заканчэння 18-гадовага тэрміну) сям'я так і не скарысталася прызначанымі па праграме выплатамі або на працягу 5 гадоў пасля падачы заявы аб выкарыстанні сродкаў так і не распарадзілася імі, то сямейны капітал вяртаецца ў рэспубліканскі бюджэт.

Даведачна:

Да канца 2019 года дзейнічае старая праграма, якая была прынятая ў 2015 годзе. За гэты час па стане на 1 верасня 2019 года ў Чэрвеньскім раёне дэпазіт аформілі 310 сем'яў.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць