У 1994 годзе Алене Уладзіміраўне прапанавалі ўзначаліць Лядзенскую ўчастковую бальніцу. Яна сумяшчала адміністрацыйную працу з працай дзіцячага лекара. Мечыслаў Казіміравіч - працаваў тэрапеўтам, потым лекарам агульнай практыкі.
У 2004 годзе Ляденская участковая бальніца была ператворана ва ўрачэбную амбулаторыю. Выдатныя спецыялісты, муж і жонка Каспаровiч, не раз ўзнагароджваліся Граматамі ўстановы аховы здароўя. А ў 2014 годзе Лядзенская ўрачэбная амбулаторыя выйшла пераможцам Рэспубліканскага агляду якасці і культуры абслугоўвання насельніцтва, за што калектыў быў узнагароджаны Дыпломам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе загадчык амбулаторыі Алена Каспаровiч была ўдастоена звання «Выдатнік аховы здароўя» з уручэннем нагруднага знака.
Ва ўрачыстай абстаноўцы галоўны ўрач Чэрвенскай раённай бальніцы Андрэй Прахарэнка падзякаваў ветэранам аховы здароўя за самаадданую працу і ўручыў Мечыславу Каспаровiчу Падзяку ўстановы аховы здароўя, Алене Каспаровiч - Грамату - за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя і ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.
Старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы аховы здароўя Уладзімір Рандзiцкi таксама выказаў словы падзякі за працу і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці калектыву, уручыў кветкі і падарункі.
Уладзімір РАНДЗIЦКI, урач-хірург, старшыня прафкама Чэрвенскай раённай бальніцы. Фота Алены Зубавай

