Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

07 Кастрычнік 2019

З 7 па 17 кастрычніка на Чэрвеньшчыне праводзіцца прафілактычная акцыя «Захавай сабе жыццё»

Яна накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў.

Як распавёў «Раённаму весніку» старэйшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Чэрвеньскага РАУС Алег Хайка, на тэрыторыі нашага раёна ў гэтым годзе здзейснена 8 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, у якіх два чалавекі загінулі.

Асноўнай з прычын такіх здарэнняў з'яўляецца ігнараванне пешаходамі Правілаў дарожнага руху, а таксама адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў на адзенні. Таксама, адной з прычын гібелі і траўміравання пешаходаў на дарогах з'яўляецца недысцыплінаванасць кіроўцаў, і невыкананне патрабаванняў Правілаў, у частцы праезду імі нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.

ДАІ заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём, не адцягвацца і ўвесь час трымаць на кантролі дарожную сітуацыю, асабліва ў цёмны час сутак. У населеных пунктах, на нерэгулюемых пешаходных пераходах і пры пад'ездзе да іх рухацца з мінімальнай хуткасцю руху, каб у выпадку небяспекі, своечасова зрэагаваць і прадухіліць ДТЗ.

Пешаходам таксама варта праяўляць асцярожнасць і ўважлівасць у дарожным руху, асабліва пры пераходзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў. І такім важным элементам бяспекі ў цёмны час сутак як флікер - не варта грэбаваць!

Што тычыцца адказнасці пешаходаў згодна Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, то яна такая:

- у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, не пазначыўшы сябе святлоадбівальнымі элементамі, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь ці папярэджанне. Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення. У выпадку калі парушэнне Правілаў дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, альбо пашкоджанні транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных i iншых збудаванняў або iншай маёмасцi, вінаваты падвяргаецца штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь.

Калі вы бачыце, што на праезнай частцы або паблізу яе знаходзіцца нецвярозы пешаход або веласіпедыст, неадкладна паведамляйце па тэлефоне 102 або 801714-29202 ў Чэрвенскі РАУС, магчыма, Ваш званок дапаможа захаваць жыццё.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць