Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

07 Кастрычнік 2019

Жанна Баравіцкая, намеснік загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі «Яслі-сад №1 г. Чэрвеня»: «Цярпенне і адказнасць - галоўныя якасці выхавальніка»

- Выхавальнікам вырашыла стаць па радзе нашай суседкі, настаўніцы Галіны Якаўлеўны Осіпавай — кажа Жанна Мікалаеўна Барнавіцкая. - Таму пасля заканчэння СШ №3 г. Чэрвеня паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут ім. М. Горкага на дзённае аддзяленне факультэта дашкольнага выхавання. У той час выхавальнікаў з вышэйшай адукацыяй было няшмат: яго, у асноўным, атрымлівалі пасля заканчэння педвучэльні завочна.

Пачынала працу малады выхавальнік у дзіцячым садзе №2 г.Чэрвень. Затым быў шосты дзіцячы сад, а, калі адкрыўся новы, першы на вуліцы Мінскай, перавялі Жанну Мікалаеўну туды на пасаду метадыста. Спачатку было цяжка: новы будынак, трэба ўладкоўваць. Пачыналі з нуля. Шмат дапамагаў Жанне Мікалаеўне муж Сяргей Генадзевіч, педагог і майстар на ўсе рукі.

З 2001 года пасаду метадыста пераўтварылі ў пасаду намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці. А агульны стаж працы Жанны Мікалаеўны ў гэтым садку - 28 гадоў. Асноўная дзейнасць, вядома ж, педагагічная, але прыходзіцца займацца ёй і іншымі пытаннямі: гаспадарчымі, арганізацыйнымі, працаваць з сем'ямі.

З цяплом успамінае Жанна Мікалаеўна сваіх настаўнікаў: класнага кіраўніка Ніну Пятроўну Шмідаву, настаўніцу фізікі Валянціну Яфімаўну Ганчарык. Уладзіміра Мікалаевіча Сцесiна, настаўніка рускай мовы і літаратуры, строгага і патрабавальнага, і ў той жа час з вялікім гумарам. На гуртцы рускай мовы ён вучыў падбіраць рыфмы, пісаць вершы. Гэта захапіла Жанну Мікалаеўну ў школьныя гады: яна сама стала пісаць вершы, піша іх і цяпер. А яшчэ яна складае рыфмаваныя загадкі.

Старанны, добрасумленны педагог, Жанна Мікалаеўна неаднаразова ўзнагароджвалася Граматамі раённага ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму, Мінскага абласнога ўпраўлення, мае і Падзякі.

Але самая лепшая узнагарода лічыць Жанна Мікалаеўна, гэта ўдзячныя словы бацькоў за выхаванне і навучанне дзяцей.

На думку Жанны Мікалаеўны, выхавальніку, у першую чаргу, трэба цярпенне. Таму што праца з дзецьмі складаная і адказная. А галоўная задача - ахова жыцця і здароўя дзіцяці. І яшчэ - развіццё: інтэлектуальнае і фізічнае.

Вучаць ў садку роднай мовы. І ў сям'і Жанны Мікалаеўны шмат размаўляюць на роднай мове: і муж, і дачка Кацярына, і ўнукі - Глеб і Ганна. Яны вельмі любяць праводзіць час з бабуляй, з ёй заўсёды цікава.

А дома Жанна Мікалаеўна вольны час аддае перавагу праводзіць за хатнімі клопатамі, за вышыўкай і вязаннем. Гэтыя заняткі, якія патрабуюць увагі, спакойныя, даюць магчымасць адпачыць і падумаць...

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць