Да іх з прывітальным словам звярнулася Ала Шахоцька, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама.
- Гэта свята - цудоўная нагода выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым настаўнікам, успомніць першых настаўнікаў, выхавальнікаў, якія сваім прыкладам вучаць дзяцей быць добрымі, справядлівымі і чалавечнымі, - сказала яна. - Як складзецца далейшы лёс кожнага дзіцяці, шмат у чым залежыць ад таго, якія ўрокі мы засвоілі ў дзяцінстве. І гаворка не толькі пра веды і уменнi, якімі авалодваюць за партай. Задача педагогаў значна шырэй - закласці базавыя маральныя паняцці асобы: пра дабро і зло, прыстойнасць і подласьць, патрыятызм і здраду.
Вялікі дзякуй вам, паважаныя настаўнікі, за тое, што накіроўваеце юнае пакаленне ў пачатку жыццёвага шляху па светлай дарозе чалавечнасьці, дабрыні і гуманнага стаўлення да навакольнага свету! Ваша прафесійнае майстэрства, цеплыня сэрцаў і душэўная чуласць дапамагаюць дзецям паверыць у сябе, творча самарэалізавацца, ўвасобіць у будучыню самыя смелыя і сучасныя ідэі.
Дзякуй вам за ваш талент, вернасць прафесіі і шчырую любоў да дзяцей!
Жадаю вам творчага натхнення, поспехаў, моцнага здароўя, дабра і дабрабыту!
Павіншавала педагогаў раёна таксама намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Алена Жыгімонт.
Ала Канстанцінаўна і Алена Валер'еўна ўручылі педагогам заслужаныя ўзнагароды:
Ганаровую Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь - Але Лаўрыновіч, дырэктару Смілавіцкага дома творчасці дзяцей і моладзі ім. Х.Суцiна; Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама - Але Крук, загадчыку метадычным кабінетам раённага ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму; Наталлі Мілько, метадысту методкабинета; Вользе Кабыш, намесніку загадчыка дзіцячымі яслямі-садам №1 г.п.Смілавічы; Святлане Плахатнюк, педагогу-псіхолагу СШ №2 г.п.Смілавічы; Святлане Даўгапол, намесніку дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце гімназіі №1 им.В.А.Короля г.Чэрвень.
падзяку старшыні Чэрвеньскага райвыканкама аб'яўлена: Наталлі Фашчанка, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы; Ірыне Змачынскай, дырэктару Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы: Ганне Крывіцкай, загадчыку Азярноўскім дзіцячым садам і Кацярыне Чарняўскай, выхавальніку яслі-сада №1 г.п.Смілавічы.
Шэраг педагогаў раёна узнагароджаны Граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама, грашовыя ўзнагароды і кветкі ўручаны педагогам, прапрацаваўшым на ніве адукацыі 25, 30, 35, 40 і 45! Гадоў.
Віншаванні і ўзнагароджання педагогаў суправаджаліся канцэртнымі нумарамі ў выкананні вучняў Смілавіцкай школ №1 і №2, Запольскай школы, гімназіі №1 ім. В.А Караля, СШ №4, Руднянскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, дамоў творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвень і г.п.Смілавічы і педагогаў раёна.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

