Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

08 Кастрычнік 2019

«Пераз'ялі» 75 каманд-сапернікаў: чэрвеньскія інтэлектуалы сталі чацвёртымі на «Несцерцы»

У адкрытым турніры па інтэлектуальных гульнях «Несцерка», які праходзіў у мінулыя выхадныя ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, удзельнічала 79 юніёрскіх і ювенальскіх каманд з усёй краіны. Чэрвеньская «Зорачка» пакінула ззаду амаль усіх сапернікаў, падышоўшы ўшчыльную да п'едэстала лідараў.

«Дайце бланк!», «ЛiбНекст» і «Буханка» - вось супернікі, якіх не ўдалося абысці. Гэта вельмі моцныя каманды з Полацка, Мінска і Брэста. Такім нават і не сорамна саступіць.

У Кубку было чатыры гульні: акрамя асноўнай «Што? Дзе? Калі?» яшчэ «Медыя-азбука»,  Медыя-шкатулка» і «Свая гульня».

У «Азбуцы» нашы трошкі расслабіліся, былі ўсяго чатырнаццатымi. Магчыма, калі б тут вынік лепей - нашы б увайшлі ў агульным заліку ў тройку «бэст оф зэ бэст». Але не, не ў гэты раз.

У «Шкатулцы» хлопцы сканцэнтраваліся і змаглі ўвайсці ў пяцёрку лідэраў, стаўшы чацвёртымi. «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?» прынеслі «Зорачцы» сёмыя пазіцыі. У выніку «Вялікі прайгравальнік», «Тыгры ў лінейку», «Шальныя чарапашкі», «Галандская нацюрморт" і яшчэ 72 каманды з не менш арыгінальнымі назвамі засталіся ззаду, а ў нашых - чацвёртае месца на «Несцерку».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Барыса Батурчыка

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць