Сутнасць акцыі ў тым, што любы жадаючы можа цалкам бясплатна запоўніць прыгожую віншавальную паштоўку, ўкласці яе ў канверт і адправіць маме. Для гэтага нават не трэба ісці на пошту - тэматычна аформленыя куткі з папяровымі віншаваннямі будуць размяшчацца на самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый. Далучыцца да такога добрага флэшмобу, арганізаванага маладзёжным саветам ФПБ, можна з 7 па 14 кастрычніка.
Дарэчы, акцыя праходзіць 5 год запар. Толькі ў 2018-м у аналагічнай акцыі паўдзельнічала больш за 700 тысяч беларусаў, а паштоўкі з цёплымі пажаданнямі атрымала звыш 350 тысяч маці.

