Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

08 Кастрычнік 2019

У Чэрвеньскім раёне ўсіх праязджаючых па трасе М-4 сустракаюць саламяныя скульптуры ў гонар свята «Дажынкі»

12 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2019».

На «Дажынках» будуць працаваць выставы імправізаваных «падворкаў», на якіх кожны раён вобласці прадставіць тэматычную выставу-прэзентацыю асноўных брэндаў рэгіёну. Будзе таксама выстава караваяў і дажыначных снапоў ад кожнага раёна, гасцям прадставяць «Дажыначнага сноп - 2019» і галоўны каравай Мінскай вобласці.

На «Барысаў-Арэне» будзе працаваць «горад майстроў» - выставы і майстар-класы майстроў па ганчарстве, саломапляценні, лозапляценнi, выцінанцы, ткацтве, разьбе па дрэве і інш.

Выказваючы даніну павагі працаўнікам вёскі, працаўнікі творчай сферы, культуры, ідэалогіі стварылі дзіўныя саламяныя фігуры ўздоўж дарогі «Мінск-Магілёў». Кожны падарожны абавязкова прытармажвае, каб падрабязна разгледзець вялізныя скульптуры.

З кожным новым ураджаем такая народная «палявая» творчасць становіцца дасканалей і цікавей па кампазіцыі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць