11 кастрычніка 2019 года на працягу працоўнага дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, могуць звярнуцца да натарыуса ў Чэрвені і атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Удзел у дабрачыннай акцыі прымуць усе натарыусы Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне падобных акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і памятных дат, для натарыусаў Мінскай абласной натарыяльнай акругі стала ўжо традыцыйным. Іх мэтай з'яўляецца прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, умацаванне і падтрымка інстытута сям'і.
Галіна Осіпава, натарыус Мінскага абласнога натарыяльнага акругі, г.Чэрвень

