Пра тое, як пазбегнуць падобнага і засцерагчы сябе ад іншых надзвычайных сітуацый з бытавымі катламі, раскажуць спецыялісты МНС.
РЭКАМЕНДУЕЦЦА да пачатку ацяпляльнага перыяду:
- ачысціць паверхні ўнутры катла і комін ад сажы;
- правесці рэвізію (замяніць) запорную і ахоўную арматуру;
- прамыць сістэму ацяплення і запоўніць яе вадой;
- пераканацца ў герметычнасці катла;
- цеплаізаляваць знаходзячыеся на гарышчы і ў халодным памяшканнях трубаправоды і пашыральны бак.
З мэтай прадухілення выбуху бытавога катла НЕАБХОДНА:
- пераканацца, што запорные органы на падаючым і зваротным трубаправодах адкрыты, разпаветрана сістэма ацяплення;
- выдаліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы;
- правесці агляд агаловак дымавых труб і каналаў коміна на адсутнасць іх абмярзання і закаркавання;
- да пачатку распальвання катла адкрыць лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Пераканацца, што ціск па манометры, усталяваным на катле, не расце;
- калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск вады ў катле расце і дасягае ціску вадаправоднай сеткі, гэта азначае, што сістэма ацяплення замерзла.
Што рабіць, калі ацяпляльная сістэма замерзла?
- вызначыць месца замярзання ацяпляльнай сістэмы;
- адагрэць месца замярзання;
- калі з кантрольнай лініі (пры адкрытай падсілкавальнай лініі) пацячэ вада, паступова распальваць кацёл, увесь час кантралюючы ціск вады ў катле па ўстаноўленым на ім манометры.
Што рабіць у выпадку атручвання ўгарным газам?
Прыкметамі атручвання з'яўляюцца: цяжар у галаве, моцнае сэрцабіцце, шум у вушах, галавакружэнне, агульная слабасць, млоснасць, ваніты, дыхавіца, парушэнне рухальных функцый.
Для аказання першай дапамогі пацярпеламу ад атручвання чадным газам варта:
- вынесці пацыента на свежае паветра, цяпло ахінуць і не даваць заснуць;
- выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу;
- пры страце свядомасці даць панюхаць нашатырны спірт.
МНС нагадвае: у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый неадкладна паведаміце па тэлефоне 101 або 112.

