Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада №682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.
«Тэрмін увядзення аплаты паслуг цеплазабеспячэння, газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў па такіх цэнах (тарыфах) пераносіцца на 1 мая 2020 года», - сказаў Андрэй Лабовіч.
-Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за паказаныя паслугі грамадзянам.
Галіна Гамеза