«Горад прыгажосці» прадставяць майстры цырульніцкага мастацтва. Свае ўменні і таленты прадэманструюць барберы Арцём Шырокаў са Слуцка і 13-гадовы Арцём Аврайцевiч з Маладзечна. Арцём Шырокаў з'яўляецца прызёрам міжнароднага фестывалю творчых прафесій «Мiнскі вернісаж-2019», яго цёзка - пераможца конкурсу «Свет прыгажосці-2019». Хлопцы працуюць у папулярным стылі «дызайн-тату». Майстры мужчынскіх стрыжак не толькі пакажуць усё, на што здольныя, але і прапануюць усім жадаючым абсалютна бясплатна скарыстацца іх паслугамі.
На траціну знізіць кошты «Барысаўбытсэрвіс». Арганізацыя прапануе паслугі па пляценні дзіцячых касічак. Са зніжкай для ўсіх жадаючых будуць мужчынская і жаночая стрыжкі.
- На нашай пляцоўцы будуць сканцэнтраваны прагрэсіўныя прапановы ад прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання Мінскай вобласці для жыхароў горада і гасцей свята, - распавядае начальнік дзяржаўнай установы «Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці» Наталля Суйкова. - Мы хочам пазнаёміць усіх прысутных з лепшымі прадстаўнікамі нашай сферы і паказаць поўны спектр ўсіх прадстаўляемых паслуг.
«Тэрыторыя камфорту» будзе насычана прадукцыяй уласнай вытворчасці арганізацый бытавога абслугоўвання. Гэта пасцельная і сталовая бялізна, трыкатажныя вырабы, верхняя вопратка, падушкі, посцілкі, коўдры, дзіцячая адзенне, камізэлькі. Пацешаць вочы і ўтульныя фотозоны, на якіх зможа зрабіць сэлф кожны жадаючы. Будзе працаваць ювелірная майстэрня.
На цэнтральнай сцэне з 12.20 да 13.00 адбудзецца паказ мадэляў адзення вытворчасці ААТ «Барысаўбытсэрвіс» і ААТ «Слуцкая фабрыка пашыву адзення». Шоў-паказ прычосак з удзелам артыстаў балета «Феерыя» прадставяць Кацярына Барысюк - майстар міжнароднага класа, фіналіст Чэмпіянату свету па цырульніцкім майстэрстве-2019, Таццяна Баранава (нарадзілася і вучылася ў Барысаве) - прызёр рэспубліканскіх конкурсаў «Ружа вятроў», «Свет і прыгажосць », міжнародных конкурсаў «Неўскія берагі» 2015 - 2018гг.
- Спадзяемся, што «Тэрыторыя камфорту» прыўнясе ў жыццё горада больш магчымасцяў для адпачынку, самарэалізацыі і самаўдасканалення. Спецыяльна да «Дажынак» мы распрацавалі новыя мадэлі нашай прадукцыі. Ёсць, да прыкладу, сучасная інтэрпрэтацыя традыцыйных ільняных вырабаў, - тлумачыць Наталля Суйкова.
Усяго на пляцоўцы будуць працаваць 11 арганізацый бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці: ААТ «Барысаўбытсэрвіс», ААТ «Капеллада», ААТ «Мінскі РКБО», ААТ «Завод Рэмбыттэхніка» г.Маладзечна, ААТ «Дабрабыт» г. Нясвіж, ААТ «Слуцкая фабрыка пашыву адзення», ААТ «Стаўбцоўскі РКБО», КУП «Салігорскі РКБО», КУП «Дзяржынскі РКБО», КУП «Пухавіцкі РКБО», КУП «Лагойскі РКБО».
Зона будзе працаваць на пляцоўцы Р6. Спіс усіх зон размяшчэння аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання

