Як паведаміла «Раённаму весніку» намеснік дырэктара Чэрвенскага лясгаса па ідэалагічнай працы Жанна Чарнавец, на працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы лесаводам ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі будаўнічых і бытавых адходаў, прыбраць староннія прадметы ў лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарогах, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку, а таксама добраўпарадкаванні памятных аб'ектаў.
Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы навесці парадак у лесе. Лясгас забяспечыць усіх неабходным інвентаром.
Жанна Чарнавец таксама паведаміла, што ў гэтым годзе асаблівая ўвага падчас акцыі будзе нададзена падрастаючаму пакаленню. Кожны школьнік, які прыняў удзел у ёй, атрымае сувенір.
Тэлефоны лясніцтваў ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас»: Чэрвеньскага - 8 01714 5 53 06; Натальеўскага - 8 01714 2 28 21; Горкаўскага - 8 01714 2 63 81; Іванаўскага - 8 01714 5 03 32; Хутарскога - 8 01714 5 09 92; Раваніцкага - 8 01714 3 97 12; Грэбенскага - 8 01714 5 05 89; Валмянскага - 8 01714 3 53 46; Грэбянецкае доследна-вытворчае лясніцтва - 8 01714 2 68 65

