Механізатары філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» Сяргей Шчурок і Вячаслаў Яўжэнка ўбіраюць кукурузу на сілас
Пяць гаспадарак пачалі ўборку кукурузы на зерне. І тут лідэр па ўраджайнасці эксперыментальная база «Натальеўск» - 105 цэнтнераў з гектара.
У філіяле «Агра-Бокс» СП «Унібокс» са збожжа кукурузы рыхтуюць «фірмовую страву» для дойнага статка - кукурузную пасту. Тэхналогію яе вытворчасці тут асвоілі першымі ў Беларусі.
- Здробненае збожжа трамбуем і накрываем некалькімі пластамі плёнкі, - распавёў дырэктар філіяла Дзяніс Жывалкоўскі. - Плюс гэтай тэхналогіі ў тым, што не трэба несці выдаткі на яго сушку. А паста, якую дадаюць у кормасумесь, выдатна засвойваецца жывёламі.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

