- Аня - дзіўнае дзіця з няпростай жыццёвай гісторыяй і неардынарным талентам, - кажа Алёна Марцьянава. - Таму дапамагчы ёй заявіць пра сябе, як пра творчую асобу, цікава і патрэбна. Гэта яшчэ і непасрэдны ўдзел у гісторыі, якую абавязкова варта расказаць.
Работы Ані вельмі сугучныя з тым, што я цяпер раблю, таму ў экспазіцыі мы прадставім шмат нацюрмортаў, работ на кветкавую тэму. Аня пакажа такія модныя цяпер ілюстрацыі ў стылі СТіМ-панк, а таксама знакамітых мульты- і кінагерояў.

