Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

11 Кастрычнік 2019

Паважаныя работнікі сферы культуры раёна, дарагія ветэраны галіны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!

У гэты святочны восеньскі дзень мы аддаём даніну павагі ўсім супрацоўнікам музеяў і бібліятэк, калектывам мастацкай самадзейнасці, выкладчыкам школ мастацтваў, спецыялістам дамоў культуры. Ушаноўваем тых, хто развівае народную творчасць і ўзбагачае мастацкi набытак раёна, захоўвае культурную спадчыну.

Неацэнны ваш ўклад у развіццё культуры і мастацтва, маральнае і духоўнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. Работнікі культуры дораць нам радасць зносін з светам прыгажосці. Вам уласцівыя творчае стаўленне да сваёй працы, энтузіязм, нястомнасць, жаданне радаваць і здзіўляць людзей.

Прыміце шчырую падзяку за вашу плённую і гэтак неабходную людзям працу, за адданасць прафесійнаму абавязку, вернасць лепшым традыцыям культурна-асветніцкай дзейнасці.

Шчыра жадаем вам і вашым блізкім шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя і творчых поспехаў!

Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт

Чэрвеньскі раённы Савет дэпутатаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць