Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

11 Кастрычнік 2019

Работнікі Чэрвеньскага ўчастка паштовай сувязі правялі «паштовы» ўрок для вучняў Хутарскай школы-сада

Такі ўрок для вучняў Хутарскай школы-сада правялі работнікі Чэрвеньскага ўчастка паштовай сувязі: начальнік Анастасія Пашкевіч і інструктар Алеся Міньчонак. Дзясятага кастрычніка пошта адзначыла сваё сусветнае свята. Паслугам паштовай сувязі споўнілася 150 гадоў.

Раней менавіта яна, а не інтэрнэт звязвала свет. Анастасія Міхайлаўна, каментуючы цікавы відэаролік пра гісторыю стварэння пошты, распавядала пра сучасныя паслугах пошты. Нароўні з перасыланнем лістоў, паштовак, пасылак, дастаўкай газет і часопісаў, пошта прадае тавары неабходнага карыстання: харчовыя прадукты і прамысловыя тавары, насенне, а таксама прапануе інтэрактыўныя паслугі. Праз інтэрнэт можна прасачыць за дастаўкай пасылкі. У любы момант можна даведацца ў якім месцы яна знаходзіцца. Можна адправіць паштоўку незнаёмаму чалавеку ў іншую краіну і набыць сябра па перапісцы з дапамогай пошты. Гэта называецца посткросiнг. Удзельнік запытвае ў сістэмы выпадковы адрас іншага ўдзельніка і пасылае яму паштоўку. У адказ атрымлівае паштоўкі з розных канцоў свету. На пачатак 2019 года ў праекце зарэгістравана больш за 750 тысяч чалавек з 213 краін.

І потым, ні з чым, бадай, не параўнацца пачуццё атрымання запячатанага ліста па пошце. Чаканне прыемнага, нязведанага, рэальна адчуваемага паслання бударажыць кроў, распальвае адрэналін.

Хлопцы вельмі актыўна прымалі ўдзел у гутарцы, адказвалі на пытанні, расказвалі пра ўласны досвед напісання і адпраўкі лістоў і паштовак. У канцы сустрэчы Анастасія і Алеся падарылі дзецям па паштоўцы і праінструктавалі як правільна трэба запаўняць напісаныя полi.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць