Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

14 Кастрычнік 2019

Прэзідэнт павіншаваў хлебаробаў Міншчыны з «Дажынкамі»

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хлебаробаў Міншчыны з паспяховым завяршэннем уборачнай страды.

Прывітальны адрас на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі зачытаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец.

- Сардэчна віншую вас з паспяховым завяршэннем асноўнага этапу ўборачнай кампаніі 2019 года. У гэтым годзе ўклад Міншчыны ў рэспубліканскі каравай - самы важкі. Вы з'яўляецеся лідэрамі і па іншых ключавых паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці. - гаворыцца ў віншаванні.

Зладжана працавалi пад час уборачнай кампаніі аграномы, механізатары, камбайнеры, кіраўнікі і спецыялісты.

- Аграрыі, чыя самаадданая праца забяспечвае харчовую бяспеку краіны, - сапраўдныя героі нашага часу. Перакананы, што і ў далейшым любоў да роднай зямлі, адданасць прафесіі і адказнае стаўленне да справы дапамогуць вам захаваць высокія пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе Беларусі, а нашы ўраджаі з кожным годам будуць толькі багацей, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, падзякаваўшы хлебаробам за працавітасць, адказнасць і самаадданыя будні.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць