Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

14 Кастрычнік 2019

Дэлегацыя Чэрвеньшчыны на свяце Мінскай вобласці «Дажынкі-2019» у Барысаве

Яе ўзначальвае старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў. У складзе дэлегацыі таксама яго намеснік Ала Шахоцька, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, кіраўнік спраў райвыканкама Андрэй Яцко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка.

У абласным свяце таксама прымаюць удзел кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, іх прадстаўнікі, якія прадстаўляюць на «Дажынках» сваю прадукцыю: Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка, Мінская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі, ЗАТ «Турэц», ААТ «Рыбгас Волма» , КУП «Чэрвеньская друкарня». Сваімі дасягненнямі дзеляцца: ПП «Нафтабітумны завод» і ДУА «Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Выдатны каравай спяклі на свята.

Червенцы таксама арганізавалі працу гандлёвых шэрагаў.

Вялікую цікавасць выклікалі пляцоўкі нацыянальных культур - «Габрэйскі куток», «Шчодра Україна», «Беларуская Гасцёўня», «Руская душа» і «Татарскі каларыт», якія арыгінальна на імправізаваных «дрэвах» прадстаўлены Чэрвенскім раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва , Чэрвенскім домам-інтэрнатам для псіханеўралагічных хворых, Чэрвенскім домам-інтэрнатам для дзяцей і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Валевачэўскай сярэдняй школай, Смілавіцкага цэнтрам творчасці дете і моладзі ім. Х.Суцiна.

Гасцей свята весяляць песнямі самадзейныя артысты.

Фота Сняжаны Каўгарэнi

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць