Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Кастрычнік 2019

Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і адпачынку сабраў поўную залу: мамы прыйшлі на свята

Галоўны ўрач установы аховы здароўя, старшыня Чэрвенскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Андрэй Прахарэнка звярнуўся да мам з прывітальным словам.

- Дарагія жанчыны, мілыя мамы, - сказаў ён. - Шчыра рады павіншаваць вас з адным з самых выдатных святаў - Днём маці. Жадаю вам, у першую чаргу, здароўя, шчасця, дабрабыту, радасці. Жадаю, каб вашы родныя, блізкія былі побач з вамі, шанавалі вас, любілі, паважалі, каб заўсёды вы знаходзілі з імі паразуменне.

Жадаю душэўнай радасці і камфорту ў вашых дамах, сем'ях, на вашых рабочых месцах. Дзякуй вам, што вы ёсць у нас. Са святам вас, дарагія і мілыя мамы!

Са словамі віншавання таксама звярнуўся да жанчын і настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Аляксандр Лазоўскі:

«Сёння дзіўны дзень і цудоўнае свята. Нагадаю, што сёння адзначаецца Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Няхай вашым сем'ям заўсёды дапамагае святая Нябесная заступніца Маці Божая. Шчасця вам усім, дабрабыту, няхай Маці Божая сваім покрывам ахоўвае вас. Са святам вас. Захоўвай вас Гасподзь!

Для мам праводзілася вялікая канцэртная праграма. Яе ўдзельнікі - выхаванцы Смілавіцкага цэнтра дзяцей і моладзі імя Х.Суцiна - танцавальны калектыў «Іскрынкі», Валерыя Дзяркач, Марына Суша, Арцём Раманчык, Паліна Ладуцька, малодшая група харэаграфічнага аддзялення Чэрвенскай школы мастацтваў (кіраўнік Наталля Грыгор'ева), Аліна Цыбіна, Лера Баравік, Маша Савіч. Дар'я Ашэйчык, выкладчык школы мастацтваў па класе скрыпкі Святлана Кузьміч, Аляксандра Кузняцова.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць