Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Кастрычнік 2019

На Чэрвеньскім стацыянарным участку актыўна ідзе перапіс насельніцтва

У сонечны кастрычніцкі светлы святочны дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы адчуваецца ажыўленне на стацыянарным участку перапісу насельніцтва ў Чэрвені.

Адстаяўшы службу ў мясцовай царкве 14 кастрычніка, многія жыхары прыйшлі на стацыянарны ўчастак па перапісе насельніцтва. Вось і Рэгіна Лысая зазірнула адведаць былых калег, павіншаваць са святамі: Пакроваў і Днём Маці, а таксама прайсці перапіс на стацыянарным участку.

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 9 раніцы 13 кастрычніка ў Беларусі прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва за 2,6 млн чалавек.

Онлайн перапісваецца менш людзей, чым на стацыянарных участках. Праз інтэрнэт запоўнілі анкеты крыху больш за 1 млн чалавек. З іх чвэрць - гэта жыхары Мінска.

Перапіс насельніцтва стартаваў у пятніцу, 4 кастрычніка, і будзе доўжыцца да 30 кастрычніка ўключна. Упершыню ў жыхароў Беларусі ёсць шанец перапісацца праз інтэрнэт - па 18 кастрычніка. Да 30 кастрычніка можна прайсці апытанне на стацыянарным участку.

Белстат яшчэ раз падкрэслівае: перапісчыкі будуць хадзіць па дамах і кватэрах толькі з 21 па 30 кастрычніка.

Начальнік аддзела статыстыкі Чэрвеньскага раёна, Таццяна Ванагель з непакоем паведамляе, што ў Чэрвені зафіксаваны выпадак, калі да самотна пражываючай жанчыны з'явіліся два чалавека пад выглядам перапісчыкаў, патрабуючы грошай. На шчасце, жанчына зарыентавалася і патэлефанавала дачцы. Пачуўшы гэта, ашуканцы схаваліся.

Увага: сапраўдны перапісчык павінен мець пры сабе пасведчанне, планшэт і сумку з лагатыпам перапісу. Рэкамендуецца зверыць дадзеныя пашпарта чалавека, які да вас прыйшоў, з дадзенымі пасведчання. Таксама можна будзе патэлефанаваць у аддзел статыстыкі па нумары 28-8-30 і ўдакладніць дадзеныя аб перапісчыку.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць