Статыстыка кажа пра тое, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца няведанне альбо грэбаванне мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар - неабачлівыя, неасцярожныя дзеянні чалавека.
Акцыя накіравана на працу з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокімі і адзінока пражываючымi пажылымі грамадзянамі, інвалідамі і шматдзетнымі сем'ямі.
Задача - праінфармаваць людзей пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы павышэння ўзроўню бяспекі і забяспечыць у адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльнай дапамогай тых, хто ў гэтым больш за ўсё мае патрэбу: усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, адрамантаваць печы, электраправодку. Не застануцца без увагі і тыя, хто «па суседстве»: што рабіць і куды звяртацца, каб не стаць ахвярай пажару, вінаватым у якім вы не з'яўляецеся, але з-за небяспечнага суседства можаце стаць яго ахвярай.
Плячо ў плячо з ратавальнікамі ў гэтай працы стануць працаўнікі МУС, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінінфарм, Мінэнерга, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых дзяржорганаў. Акрамя таго, у рамках акцыі будуць правераны гарышчы, падвалы, месцы агульнага карыстання (лесвічныя клеткі, агульныя тамбуры) у шматкватэрных жылых дамах, а таксама выяўленыя пустуючыя дамы, будынкі і збудаванні, якія могуць прадстаўляць пагрозу. Эфектыўнасць - толькі ў агульнай зацікаўленасці і ўзаемадзеянні. За бяспеку - разам!

