Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Кастрычнік 2019

«Бягу за маму»: Алена Грынько з Чэрвеня ўдзельнічала ў забегу да Дня Маці

Субота, 12 кастрычніка, Мінск, Цнянскае вадасховішча. Гарадскі крос «Бягу за маму». Дыстанцыі - 500 метраў, паўтара кіламетра, тры, пяць, дзесяць і пятнаццаць. Забег прысвячаецца дарагім і любімым мамам. Кожны ўдзельнік на фінішы атрымлівае круты медаль і паштоўку для мамы. У забегу ўдзельнічае і спартсменка з Чэрвеня, прыхільнік здаровага ладу жыцця, веласіпедыстка і падарожніца Алена Грынько.

Лена прабегла дыстанцыю 1,5 кіламетра. Вось што яна распавяла аб кросе:

- Гэта было самае душэўнае спартовае мерапрыемства восені. На забег сабралася каля тысячы аматараў бегу. Мы праверылі свае сілы, сустрэліся з аднадумцамі, атрымалі зарад бадзёрасці. Я ведаю, што пакуль вучылася хадзіць, бегаць і падаць, мая мама прабегла не адзін марафон і заслужыла шмат медалёў - за адвагу, цярпенне, сілу волі, знаходлівасць. У дзіцячыя, школьныя, універсітэцкія і нават дарослыя самастойныя гады яна побач, любіць і клапоціцца. Як кожны ўдзельнік забегу, я прысвячаю самаму дарагому чалавеку, маёй маме, свае кіламетры за тое, што падарыла жыццё! Мама, дзякуй!

Для ўдзельнікаў гэта быў не толькі вялікае спартыўнае свята, але і магчымасць пераадолець сябе і стаць мацней, нагода ўспомніць любімых і родных, зрабіць іх больш шчаслівым, правесці час з сям'ёй і сябрамі. Мама Лены, Любоў Анатольеўна, атрымала не толькі віншаванні. Дзяўчына падарыла ёй сваю медаль і прыгожы модны букет, зроблены сваімі рукамі, але не з кветак, а з... цукерак!

А ўжо праз пару дзён і сама Лена прымае віншаванні - бо ў яе сёння Дзень нараджэння! Жадаем нашай спартсменцы, актывістцы, вела-вандроўніцы і проста добраму i вясёламу чалавеку новых дасягненняў і роўных дарог, шчасця і дабрабыту, здароўя і добрага настрою!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Алены Грынько

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць