Па ўсіх лініях службаў зарэгістравана 21 злачынства. З іх:
-па лініі крымінальнага вышуку - 12 злачынстваў;
-па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі - 1 злачынства;
-па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і процідзеяння гандлю людзьмі - 1 злачынства;
-па лініі іншых службаў - 7 злачынстваў.
У верасні на тэрыторыі раёна зарэгістравана 3 дарожна-транспартных здарэннi, у якіх 2 чалавекі загінулі, 1 чалавек пацярпеў. Супрацоўнікамі РАУС за дзевяць месяцаў гэтага года ў ходзе пошукавых мерапрыемстваў выяўлена 10 самагонных апаратаў, 478,5 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці: 7,95 літры самагону, 369 літраў самагоннай брагі і 102 літра іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці. Выяўлена 444 факту распіцця алкагольных напояў (піва) і з'яўлення ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, затрымана 117 грамадзян за дробнае хуліганства. На прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна-працоўнага прафілакторыя накіравана 38 хранічных алкаголіка, у тым ліку ў верасні - 7.
Галіна Гамеза

