- Нечакана і прыемна было атрымаць магчымасць прымаць такое маштабнае мерапрыемства, - сказаў ён. - Мы здольныя добра арганізаваць абласныя «Дажынкі», у гэтым нават не варта сумнявацца.
Як распавёў Віталь Казлоў, у наступным годзе ў Чэрвені плануецца адкрыць новыя дзіцячы сад і краязнаўчы музей. Таксама будуць прыведзены ў парадак жылыя дамы, установы адукацыі і аховы здароўя.
Пра тое, што Чэрвень прыме абласныя «Дажынкі-2020», стала вядома на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі Міншчыны, які прайшоў у суботу ў Барысаве.
Ігар Адамовіч

