Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

17 Кастрычнік 2019

Маленькі і хуткі: у Чэрвеньскай спартшколе адбыліся спаборніцтвы для 1-2 класаў

У суботу ў Чэрвенскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву былі арганізаваны спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод вучняў 1-х і 2-х класаў. Гэтае мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень».

Маладыя спартоўцы спаборнічалі ў трох спартыўных дысцыплінах. Гэта бег на трыццаць метраў, скачкі ў даўжыню з месца і кіданне мяча.

Калі вынікі звялі ў адну табліцу і вывелі сярэдні бал, то высветлілася, што лепшыя вынікі сярод дзяўчынак паказалі наступныя выхаванцы.

I месца заняла Аліна Гуз (гімназія). Другое і трэцяе падзялілі, набраўшы аднолькавую суму балаў, Лізавета Ганчарова (СШ№3) і Валерыя Сянько (гімназія).

А вось пераможцы сярод хлопчыкаў. Першае месца - Аляксандр Капашынаў (гімназія); другое - Багдан Клiнiцкi (СШ №4); трэцяе месца - Кірыл Грынкевіч (СШ №3).

Акрамя спаборніцтваў у індывідуальным заліку, прайшла і камандная эстафета. У ёй самой хуткай і спрытнай апынулася дружная каманда гімназіі. Другое і трэцяе месца падзялілі СШ №4 і СШ №3. Усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя медалі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУРЬЯНЧЫК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць