Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Кастрычнік 2019

З пачатку года ў Чэрвеньскім раёне адбылося 34 пажары, 3 чалавекі загінулі

Паводле інфармацыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 34 пажары (у 2018 – 47 пажараў), загінула 3 чалавекі (у 2018 – 4).

З 34 пажараў 20 адбыліся ў жылых дамах, 9 - у гаспадарчых пабудовах, 3 - у аўтамабілі, 1 - у поле, 1 - на аб'екце арганізацыі. Чатыры пажары адбыліся ў Чэрвені, два - на тэрыторыі Чэрвеньскага сельсавета, восем - на тэрыторыі Смілавіцкага сельсавета, чатыры - у Валевацкім сельсавеце, тры - у Калодзежскім, восем - у Лядзенскiм (два загінулых), два пажары адбыліся ў Клінокскім сельсавеце (адзін загінулы), адзін пажар - у Раваніцкiм сельсавеце, адзін - у Руднянскiм сельсавеце. Асноўнымі прычынамі пажараў паслужылі: парушэнне правілаў абсталвання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад - 11 выпадкаў, парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - 5 выпадкаў, неасцярожнае абыходжанне з агнём - 16 выпадкаў, падпалы - 1 выпадак, дзіцячае свавольства з агнём - 1 выпадак.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць